Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

удалы быў! Гэтаж жарты? каб ён, каму грушачку зглуміў або агурочак вырваў“….

Жораў, забіўшыся ў качарэжнік, прымкнуў вочы. Хто яго знае, ці ён спаў, ці яму было брыдка слухаць Аленіных слоў…. а мо хацеў сабе запамятаваць ноту хаўтурнай песьні.

„Вечны пакой яго душачцы!!“ Загула ўся хата. Прыкрылі станом дамавіну і пачалі выносіць на могільцы. Жораў заварухаўся, азірнуўся па ўсіх кутах і вышаў за дамавінкай. Людзі дзівам задзівіліся і далі дарогу птушцы. Сумна, важна, як сплаканая маці, жораў першы пашоў за Міхасём.

„А-у-у-у“, завылі бабы ад птушынай мудрасьці. Пастухе цеснай грамадкай дзеркаліся ўсю дарогу па блізкасьці жорава.

Прышлі на магілкі і апусьцілі дамавіну з Міхасём у выкапаны дол. Пачалі засыпаць.

„В-е-ечны п-а-акой“…. застагнала песьня…. над сьвежай магілай; жораў задрыжэў, колькі разоў пахіснуўся на нагах і лоп-лоп…. узмахнуў шэрымі скрыдламі і узняўся да лёту.

Паволі, цяжка птушка падымалася ў ваблакі, бо несла с сабою вялікі жаль зоркам ясным, хмаркам белым…. „Крр-крр“, скаржылася гарачаму сонейку; „крр- крр“ расказывала напатканым брацейкам жоравам.

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Цяпер могілкі ўжо парасьлі дзёрнам і там зялёна кругом. Як вокам сьцяць — густы лес шуміць. На магілцы Міхася крынічка стаіць і зьвецца яна „Жураўліные Сьлёзы“.

Васеньні вецяр гудзе, казку сумну нясе.

Жоўты ліст сьцеліцца зямлёю, і ціха, ціха на задушкі ў цёмную ночку шепчэцца с крынічкі вадою. Я падслухала гоман той, пажоўклага лісьця с крынічкі чыстай вадой і цяпер вяду сказ, як калісь жыў Міхась у запечку нашых хат, беларус малы брат.

Цётка.


Тытаніка.

Шмат залежыць, як чалавекам кіруюць з маленькосьці. Калі дзіця стараюцца гадаваць так, што яно бачыць навакола сябе праўду, дабрату, справедлівасьць, то можна сьмела спадзевацца, што з гэткаго дзіцяці вырасьце і шчыры, справедлівы добры чалавек, і на адварот: дрэнна гадуючы дзіця, чэкай, і дрэннаго чалавека. Такжэ часам трапляюцца і вырадкі.