гразьзю, жыжка расплываецца на усе бакі вулкана і шпарка сцекае з касагораў у лагчыны, заліваючы усё, што ні трапе на дарозе: і сады, і дамы, лясы і нат цэлые вёскі. Бывалі такіе здарэньня, што лава лілася шырокай рэчкай праз 12 вёрст, маючы у шырку 4 вярсты і 50 саж. глыбіною. Ад гэтага выпадку загінулі некалісь слаўные гарады: Помпея, Геркулан і Стабія, а на востраве Ява счезла да званьня 114 вёсак. Праліўны дождж і сцёк лавы — усё гэта ліха цягнецца праз колькі дзён, а часам дык і тыднёў. Неба загортываецца бэзпрасьветнай цемрай і высокі слуп растопленай агнёвай лавы гарыць прыкрым крывавым сьветам.
На усей куле зямлі ёсць шмат вулканаў, часць іх вечна працуе, дыміцца і выбухае, а большая часць іх лічыцца патухшымі, ці загасшымі; але шмат ёсць і такіх, што праз многа вякоў, былі замёршые і толькі ні так яшчэ даўна адгукнуліся і выказалі жыцьцёвую сілу. Нязлічэна страшную бяду нясе гэтакі здрадны вулкан.
Вясной 1903 року увесь сьвет быў узрушэны вялікай катастрофай. 8 мая страшная вестка, як маланка, абляцела увесь сьвет. Загінуў на востраве Марцініку красаваўшыся багацьцем горад Сан Пьер. Загінулі у ім усе жыхары, спасься толькі адзін адным чалавек….. Ад часу пагібелі Пампеі ня ведае і ня помне гісторыя падобнай катастрофы.
На гэтым востраві вулкан Мон Пэлэ замёр і бэздзейна прабыў доўгі час, а ад 1850 року ажыў, дарма што жыхары даўна ужо пересталі лічыць свайго суседа нібэзпэчным.
Востраў Марцініка да катастрофы, можна сказаць, быў адзін з найпякнейшых і багатшых куткоў сьвета. Уласнымі рукамі жыхароў-французаў быў шчыра перапрацаваны увесь яго камяністы грунт, дзеля таго востраў падобен быў да пекнага скрось цвітучага саду. Гаспадарка там ішла як найлепей і што год вывазілася з вострова блізка што на дваццать міліёнаў разных тавараў і вырабаў. Найбольш багатым і найлюднейшым горадам быў нідаўна яшчэ загінуўшы Сан Пьер. Ен меў каля 30.000 жыхароў з гакам. После нешчасьця на мейсцы гэтага цвітучага роскашу горада пазасталося нямое зглішчэ: адны толькі дымеўшые і чадна смылеўшые сцены дамоў і тысячы абгарэлых трупаў людзей. Спечэные, зварэные і удушэные усюды яны валяліся, гнілі і разносілі заразу і сваім смуродам псавалі пекны морскі воздух.
У першых чыслах красавіка 1903 року вулкан даваў аб сабе знаць і часамі выяўляў страшные прыкметы свайго ніпакойства. Стаў чутны падземны гул, з’явіўся слуп густога дыму і попялу і земля пачала калыхацца. Скаціна найбольш чуткая да ускалыхаваньня зямлі, вельмі стала непакоіцца: сабакі вылі, каровы мычэлі, а коні, сарваўшыся з прывязі, як ашалеўшые з дзікім іржаньнем кідаліся науцекі у разные бакі, шукаючы ратунку; птушкі пересталі пеяць, падняліся стаямі і з галасным праразьлівым крыкам