сталі пакідаць акраіны вулкана. Усё гаварыла само сабою, што нешчасьце блізка. Але людзі так былі перэкананы думкай, што вулкан Мон Пэлэ загас навекі, і нікому нат і у галаву не прыходзіла тая думка, што гораду уграджае якая небудзь нібэзпэчнасьць. Праз неколькі дзён падрад попел далетаў да Сан Пьера, а нарэшце 23 красавіка выбухнуў вялікі узрыў і вулкан пачаў выкідываць камні і попел. Але і гэтага страху было яшче мала — здаецца усе яшчэ былі спакойны, бо ніхто ня верыў, што нешчасьце ужо пачалося. Заводы не супынілі сваей работы і вось вечерам, 2 мая калі яны былі у самым хаду, вулкан лінуў шырокі паток ганебна гарачай жыжкі-гразі, каторая адразу, як згледзіць, заліла усе фабрычные камяніцы і знішчыла іх. Людзі, што у той час працавалі там, загінулі ў страшных мученьнях. Тады толькі жыхары вострова пачалі кідацца хто-куды, каб спасьціся. Ніхто ужо ні думаў шкадаваць свайго багацьця — ні было часу! Губэрнатар стараўся супакоіць людзей, арганізаваў нат камісію з вучоных, каторая павінна была разгадаць справу небэзпэчнасьці. Вось яны лёгка прышлі к уцешнай мыслі, што жэрэло вулкана вельмі шырокае і гарачая лава мае адзін сцёк у морэ, а другога ходу, ім здавалося, яна больш ня мела. Па дакладу губэрнатару, той прыказаў усюды расклеіць радасные абвесткі, што ўсё будзе спакойна.
Праўда, назаўтра дзень прайшоў ціха; людзі супакоіліся і ляглі спаць. Але больш ужо ні усталі: гэта ноч была для іх апошнею……
Ранніцою, а восьмай гадзіне, раздаўся такі аглушаючы узрыў, што нат часы на вежах астанавіліся. З вулкана вырваўся аграмнясты слуп гарачых пароў і удушлівых газаў, падняўся страшны віхр; захопліваючы за сабой крывава-цёмные тучы камнёў, попелу і брызгаў лавы, ён сунуўся са страшнай ніпагамаванай сілай на нешчасны горад.
Ясны дзень у хвілі зьмяніўся на жудасную, цёмную ноч. Промені сонца ні маглі прарэзаць страшную цемру. Ад нехваткі свежага воздуху, як згледзіць, счезла усё жывое; нічога ні уцалела і на мейсцы, дзе быў пекны, багаты горад Сан Пьер, асталося адно сьмяротнае зглішчэ.
Сьветкай гэтага сусьветнага нешчасця з усяго населеньня горада астаўся нейкім цудам адзін толькі челавек Рауль Сарту. Астаўся і цэлы і неўшкоджэны. Кажуць: німа таго злога, што ня вышла бы на добрае. Часам і праўда! Гэты Рауль Сарту шмат раз адбываў у турме пакуты за свае праступные дзеі і у часе гэтай катастрофы знаходзіўся у турме, ды яму яшчэ была там на мейсцы звялічэна кара і яго замкнулі у падземны куток (каземат). І дзякуючы толькі свайму нешчасцю, ён спасься ад немінучэй сьмерці. Ягоны склеп гарачая лава нейкім дзівам абмінула; на версе-ж усё загінула…
Ал—рт П—ч.