прыгорачку у даліне, ля рэчкі, бягуць загоны сівого аўса; — по ручаю ляжыць палоска бела—рожавай рачыхі і ніжэй вусаты ячмень упіраяцца пазалацеўшымі загонамі у канюшыну. Або як бульба наша сінімі кветкамі ківаецца на сонцы. Чырвоные шчаўі бягуць межамі. Мядункі, смалянкі, іскры гудуць пчолкамі; купальская зельлячка кругом пахне, сіняя мацердушка у купінак крые свае лекі; сардэчнікі чырвонымі ніткамі пераскаківаюць ручайкі, а васількі у нашым жыце.
Тут інша краса, там інша, а у нас, мамачка яшчэ інша — свая мейсцова.
Інзбрук. Анелька.
Вулкан.
На сьвеце шмат ёсць такіх высокіх гор, што часамі выкідаюць з сябе, з надтрэснутых бакоў, а яшчэ часцей з самага верху гарачую гразь разам з вялікімі аскабалкамі разарваных камнёў ад страшнай сілы узрыву. Вось гэтые горы носюць названьне вулканаў. Па хворме сваей яны зусім падобны да вялізнай кучкі пяску, высока згорнутай, з зрэзаным, ці як кажуць усечаным верхам, на каторым заўсёды ёсць вельмі глыбокая дзіра. Яна, быццам як студня, уваходзіць у нетру зямлі і называецца жерэлам чы інакш кратэрам. Вось з гэтага кратэра і выбухае агонь, а з ім і гарачые растопленые пары і камні.
Перад кожным выбухам агня, ці так называемым вырыганьнем вулкана — перад кожнай такой страшнай зьявай прыроды, — усягды перш-наперш чутны бывае падземны грук, быццам мы чуем далёкі гром на старане. За гэтым грукам і гулам земля пачынае прыкметна ускалыхівацца на шмат вёрст вокал вулкана, і што раз, то мацней уздрыгіваць. После таго як патрэскаецца нетра зямлі і горла кратэра дойдзе аж да той глыбіні, гдзе ужо земля, як даводзюць вучоные, зусім растоплена, ад жары, тады ужо пачынаецца рух. З вялікай сілай вырываецца перш вадзяны пар, страшным высокім слупам бье у гару, а там астыгваючы гусьцее, сабіраецца у тучы, з каторых ідзе праліўны дождж, змешаны з попелам, каторы нізадоўга, разам з парам, вялізнымі каменьнямі і гарачаю лаваю, вылетае з нетраў зямлі. Вецер усё гэта падхоплівае і разгонна імчыць куды папала, развеваючы і разсыпаючы больш як на 10—20 вёрст ад самой гары, ато і шмат больш. У Амэрыцэ дык з аднаго вулкана столькі вырвала попелу, што каб, прымерам, яе можна была згарнуць у адну кучу, то насыпалі бы гару ні меней як у 5 вёрст вышыні і 40 вёрст навокал. Страшна праліўны, у час руху вулкана, дождж мешаецца з попялам і робіцца цёмна-шэрым. Спадаючы на землю густою