Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваіх бліжніх: „Вылячы перш сябе“, адшэптывае нейкі таемны голас у сэрцы. — „He! я буду жыць, я не хачу уміраць! чуеш мэдэцына?“ — „Не хачу уміраць“…. дай раду, пашкадуй маей моладасьці.

Старая маці убіваецца, прадучы кудзельку, як неасьвечаная прастацкая мысьль. Нават ня можна абхапіць той далі, на каторай цяпер плачэ дачка едыначка; але беднае, старое сэрцэ чуе, і пэўне так сама плачэ.

О, мамачка, чуе твая душа справедліве, як калісьці чула, калі я была сьмяртэльне галодна і ты мне зашывала залатоўку у цьвікёль сарочкі, каб паслаць праз людзей, што ішлі у Кальвару.

................

Мамачка павароту не…….. Смерць блізка…..

Дрэзна.

Дзень сягоня пекны; усякі і усячына купаецца у праменях сонца поўнымі прыгаршнямі.

Дзіўна мне, што я так учора раскісла. Не ведама адкуль такі страх узяўся? яж ні такая ужо кволая.

Мамачка, я яшче табе цэлы сьвет заваюю, усе з яго скарбы кіну табе пад ногі…

Толькі ты там па ночах не плач: я не хачу, каб на выбалелых разорах твайго старенькага твару сьлёзы сплывалі… Мамка, я буду жыць….. Гукаю да цябе, — хай вецер вольны занясе мае словы праз выбітые шыбы

Нядзеля 10 гадз.

Мамка, ужо маё серца чуе, што ты супакоішся. Я ужо абышла берагі Эльбы і цяпер пайду у музэй глядзець на ўвесь сьвет слаўные манкі.

Музэй ешчэ зачынены, народу, мара. Усе, як відна мясцовые, чужынцаў мала.

Культура!! Тут работнік часць свайго сьвяточнаго дня праводзе, гледзючы на бязсмертные творы.

Работніку, і ты, кожен просты чалавечэ. У сэрцы тваім крыецца доля усесьветнага змаганьня — яна гэта і творыць хараство жыцьця, з яе то і родзяцца у сумі усесьветные геніі чэлавечэства.

Музэй адчынілі, народ разсыпаўся па салі і абвіслая целам нека клустая дама, учапіўшыся за падпаху высокаму мушчыні — арыстакрату, голасна крытыкуе малюнкі. Дзьве паджорые францужанкі шпарка абегаюць салі, здаецца, быццам яны іх абнюхіваюць — выляцяць пасьля на вуліцу, забабочуць…. ніякая вялікая творчасьць ня ў сілах затрымаць гэтых жвавых маломысльных у сваім жыцьцёвом бягу жывін. Кудлаты абарваны у кутку сядзіць малады хлопец і ніто булгар, ніто якой іншай, націі