і вачыма упіўся у тыціянаўскаго „Фарысея“. Расказалаб, апісалаб гэты абраз, каб льга было словам абняць той абшар у ём векавога дабра і зла.
Душа мая яго разумее, але вусты ня ў сілах выказаць, толькі родзіцца думка:
— Бачу, як абквечанымі палямі, у далёкім часі ідзе малы хлопчык — дзіця. За сінім небам ад нізін зямлі сабіраюцца хмары…. гром у патайне грыміць. Дзіця адно у полі….. Страшная бура, ідзе, збліжаецца…. з Дзіцяці вырастае чалавек — гігант аж пад самае неба….
Гэта самая думка…… а абраз зусім іншы.
Сыкстынская Мадона малюнак — абраз сусьветнай славы, для маёй душы не мае чароўнаго слова. Яшчэ калісь, як была я у Рымі, каля твораў Рафаэля прайшла з сэрцам спакойным, за тоя перад Анджэло Буонароті і Леонардо да Вінчі анямела усімі сваімі чуцьцямі, думкамі склепілася і стаяла гадзінамі акамяняла з задзіву……
Дрэзна.
Дзікіе горы, скалы, кручы, пропасьці: птушку кінуць — здаецца не даляцелаб, забіласяб; а машына ляціць берагам гор — то ускаківае, то выскаківае с тунэляў, глуха скрыгічэ, віхры гудзяць у пасівейшых мохам тхланях. Паразрываные хмары таўкуцца на небе; холадна і людзі ніспакойна сядзяць на лаўках, зараз будзе тунэль Сэнготарскі, найдаўжэйшы на сьвеце. Розумам ніхто не баіцца праз гэты тунэль ехаць, аднак чуцьцём, як і я так і другіе бачаць перад сабою у сваіх гадках высокую дзікую сьцяну, пакрытых вечным сьнегам Альп; а за гадзіну ці за дзьве, наш цягнік, як рабак, упаўзе у нетра гэтых сьнегавых гор і выйдзя толькі з другой стараны Альпаў, дзе зусім іншы характар краю; кажуць, што там ужо упалы, цытрыны сьпеюць, мігдалы цьвітуць, а з гэтай стараны пуста, дзіка, глуха, ледзь пачынаецца канец зімы.
Мы ужо у тунэлі, электрычэства гарыць; тук-тук машына стукае гостра, рве шпарка, во-во здэцца, калі не вырвецца у гэту мінуту на прастор, то разарвецца на кускі, разляціцца, задушыцца.
Часць пары пранікае у вагон; блядые твары пасажыраў у мутным сьвятле двояцца; людзі глядзяць, па сабе стараюцца адзін у другога адгадаць думкі. „Гг-ух гг-ух“ уздыхнула лякаматыва, знаць ужо вырвалася на волю.
Праляцелі Альпы; баюся адкрыць вочы: людзі, а як гэта усё казкі, мана, што вымне казалі….. a я — хворая, сухотніца, адна у маткі, мне патрэбна цяпло….. мора….. Страшна….
У вагоні.
Мамачка! Мама! я буду жыць! буду!….. Нехай ластаўка нясе