Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нідзе ля хаты ні дрывотні не відно, ні лужы пры карыце і навакола ўсё падворка градкамі абкопана; на градках — засеяны кветкі, засаджэна варыва і праз падворка толькі бягуць вузенькіе сьцежкі.

Дзеткі чыстые, адзеты, абуты ідуць у школу.

Дарогі, дарожкі усе шашэйны, на іх мастэ жалезные, з абодвых бакоў абсаджэны грушамі, яблынямі, сліўкамі. Ніхто там гальля ня ламае, фруктаў ня рве. Праўду сказаць, закон нямецкі добра сьцеражэ гэтых дрэваў: напрыклад, падарожны, ідучы, можа з’есьці колькі хочэ, але ніхай толькі спрабуе хоць адзін яблык палажыць у кішэнь, зараз заплаціць вялікую кару, або сядзе у арэшці.

Нідзе, едучы праз Нямеччыну, не ўбачыш скаціна на полі. Усюды сенажаць прагнояна і густой шчоткай высыпаецца трава. Немяц, заміж нашых трох кароў, трымае толькі адну; зато круглы год корміць яе у брод гатовым кормам. Хлеўчык відны, чысты, на падлозі, праветраны. Скаціна шчоткай вычэсана і — такая кароўка дае у тры разы больш малака.

— — — —

Закрываю змучаны вочы і бягу думкай у родну старонку да вас, кароўкі нашы палавенькіе, замучаны голадам…

Кажуць людзі, што адзін раз у год на куцьцю, а дванастай гадзіне у ночы жывёла гаворыць людзкім языком. — Гаспадарыку, суседзе, пайдзі да хлева і паслухай, што табе твае кароўкі скажуць.

З Нямеччыны.

Хоць дохтар забараніў затрымывацца на дарозі, казаў проста ехаць над мора, але я не вытрывала, каб не паглядзець на горад Дрэзна. Вельмі пекны горда над ракою Эльбай.

Суботні вечар перад урачыстым сьвятам. Званы гудуць. Кірхі стаяць побач с касьцёламі. Іду на пляц ціатральны: з аднаго боку — каралеўская катэдра, уся прыбрана рэзьбой, з другой — вельмі пекны гмах цеатра і с трэцяй — вялізны палац „Цвінгер“ — музэй.

Заўтра пайду туды глядзець Сыкстынскую Мадону. Сядаю на лаўцы, гляджу на творы рук люцкіх. На душы стае сумна і радасна надзея жыцьця змагаецца с страхам сьмерці. Неба чыстае, па ім плывуць стады белых авец — аблакаў, такіе самые, як калісь, калі я маленькай дзяўчынкай была і гусі ганяла у поле, ня ведаючы ешчэ нічога аб сьмерці.

Думкі сілай ціснуцца да галавы: „Жыць, жыць“! „Памрэш“ — некі жалосна слабы голас адказывае с хворых грудзей.

Ах, чаму я ведаю аб сваей хваробі! Варта было мучыцца, дабівацца, вучыцца, каб цяпер сьвядома уміраць. Ха, ха, ха…

Мэдыцына, а чамуж для мяне ты такая мсьцівая? І ці за тое мсьціш, што я хацела цябе пазнаць, зглыбіць, каб пасьля лячыць