Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Тут хлябок мой, мая хата
І мая калыска!
Ляжэш ў сьвята, адпачынеш
Тут, на мяккім сені.
Узыдзе сонца і разсыпле
Золатам праменьні.
Па ўсяму гумне скрозь шчылін,
Праз страху, спад шчыта
І асьвеціць ўсю збажынку, —
Ярыну і жыта.
Зашчабечэ над гняздзечкам
Ластаўка шчасьліва;
За гуменцам ціха шэпчэ
Непажата ніва;
Быццам, клічэ яна жнеек,
Або просіць косак…
Усё мне кажэ тут пра жыцьце
Родных сёл і вёсак.

Якуб Колас.



Бацькава уцеха.

„Мой сынок, ты ўжо вярнуўся! Ледзь цябе прыждала!“
Маці з радасьцю вялікай сына так спаткала.
А той толькі ўскокнуў ў хату весела і гучна.
Пад услон закінуў шапку, матнуў кніжкі зручна;
Тые с печы на пяколак, а адтуль ў карыта:
Во што значэ сын рад сьвяту — ўсім навукам квіта!
Бацька, матка, дзед, бабулька абступілі хлопца,
Як казаў, на рынку бабу з яйкамі ў каробцэ…
Той аб тым, другі другое, ўсіх сваё займае —
Дзед аб рост, бабулька знову аб яду пытае,
Маці вельмі аб здароўі распытацца хочэ,
Бацька — той, як здзіцянеўшы, галаву марочэ
Усё навукай ды пытаньнем; сыну аж ня міла —
Быццам, толькі у навуцэ і жыцьце і сіла!
Але што-ж, калі во бацьку гэта цьвекам села,
Як удот адно пытае, — к ліху так прысьпела.
Маці бачэ: сын стаміўся, барджэй млечка цягне,
Бо хлапца пячэ ўжо згага і у горле смягне;
Запрачае бацьку болей лезьці ў вочы сыну, —
„Годзе“, кажэ: „прыстаў зразу! дай спачнуць хвіліну“.
Прайшоў час…. сынок пасьнедаў, як кот шмыгнуў ў дзьверы;
Глядзі, поўна яго ўсюды — ў пуні, на асьверы;
Матылькоў, жучкоў на полі сітам падхапляе,