Перайсці да зместу

Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Па гародах і па грэчцэ сцежькі пракладае;
У садзе віткі ўсе паскідаў; чэрці ў млын загналі;
Па драбіне на дах злазіў, стуль у гай і далей.
Праз парканы і пярэплаць, як кот, спрытна скачэ,
Да гары нагамі зверне ўсе, што толькі ўбачэ.
А на вуліцы у вёсцы камні знай шпурляе,
А то ў загрудкі с хлапцамі ўзяцца патрапляе.
Гэтак зраньня да абеду час сынок праводзіць.
Бацька ўспомніў: „а гдзе ж хлопец, гдзе дагэтуль ходзіць?“
Ды сам вышоў шукаць згубу. Пара ўжо к абеду,
А яго, як быц мятлою, змяло — ані сьледу.
Маці клічэ, дзед гукае, бацька зноў сярдзіта
Сюды-туды скрозь абходзіць… німа ды і квіта!
Вось убачыў дзяцей кучу на пазагуменку,
А там гузікамі хлопцы шлёпаюць аб сьценку,
У букаты ўсе гуляюць — і сынок між імі…
Бацька клікнуў…. Пашлі ў хату…. „Во, беда з малымі“ —
Гэтак думае, садзіцца. Усе за стол паселі,
У руках, як бачыш, лыжкі хутка зашасьцелі.
Хлопец толькі есць мардуна, быц на кій чэпляе,
І, як воўк той, бацьку, матцэ ў вочы зазірае,
Душа чуе — пахваліцца нельга свайму татку,
Бо вучыўся так, што першым быў ён ад пазадку.
То ды сё — так за абедам гутаруць з прынукай,
Бацька зноў прыстаў да сына: „што-ж чутно з навукай?
Дай прагледзіць карталюшку, як яно завецца,
Гэта… што там ёсць… ну, знаеш… сведзеньнем завецца.
Пойдзем к пісару, мо трэба сьведкам распісацца,
Мо печатку пакласць скажэ, трэба распытацца…“
А тым часам сам ад сына картку з рук прымае
І с цікавасьцю вялікай рупна разгледае.
„Што-ж, здаецца ўсё тут добра, чысты друк, драбнюткі,
Палкі густа пастаўляны і ўсе без закруткі,
Без сучкоў, крывой ніводнай, шчыльна у радочэк
Пастаўляны ўсе так зграбна… Што ж гэта, сыночэк?
Мусіць добра — га? як кажэш…. здэцца, ўсё ў парадку?“
Сын пад то бярэцца ясна растлумачыць татку.
У міг спанатрыўшы, што бацька і сьляпы і цёмны,
Што ён, хоць і с першай клясы, але больш сьвядомны.
Людзі пяць мець, ка, ня могуць, кожны то прызнае,
Бо адзін Бог толькі ў сьвеце усё чыста знае,
Цэлым сьветам Ен кіруе, шле цяпло і сьцюжы,
Чалавек прад Ім мурашка — дарма, што дасужы.
Пан прафэсар то-ж вядома высака вучоны, —
Хтож другі, як ён, на сьвеце ведае законы.
Да людзей хоць трохі востры, ды за то ўжо шчыры
І навукі паседае роўна на чатыры.
А дырэхтар, хоць разумны, ясна ўсё тлумачэ,