дзіцца, узгадаць іх жыцьцё, добрые і благіе справы, і час сьмерці, каторая, ні звіжаючы ні на багацьце ні на славу, рабіла сваё.
Перад вачыма ў пекнай аправе, як жывы, малюнак вядомаго гэтмана, каторы калісь то, дбаючы толькі аб дачэснай карысьці, аддаўся у рукі ворагу і упоруч з ім праліваў братнюю кроў…
Побач з гэтым партрэтам вісіць малюнак адважнаго рыцара, каторы, накрыж трымаючы у руках знамя і меч, клянецца перад народам, што будзе змагацца з ворагам да апошняй каплі крыві. А далей партрэт яшчэ маладога, але ужо досыць вядомага і шчырага ваякі, што вядзе войска супраць ворага і, здаецца, у вачах яго гарыць іскра, каторая распаляе адвагу і як промень асьветляе надзею у змагаючыхся за свае правы і дарагую бацькаўшчыну.
Між малюнкаў скрось на сьценах вісяць іх жалезные латы і мечы, каторые мелі пры сабе тые бязсмертные багатыры.
Нічога не загінуло, усё іхняе тут, і з вялікай пашанай сьцеражэцца маладым пакаленьнем. Адвага і сьмеласць іх відаць ня толькі на партрэтах, а з большай праўдзівасьцью усе іх паступкі апісаны у гісторыі, гдзе на векі адбіліся, як у крыштальнай вадзе.
Вечка дамавіны прыкрыла толькі іх цела. Малюнкі-ж партрэтаў адбілі вырысы твароў, а гісторыя, як люстра, праўдзіва паказала, хто чаго варт.
Там відаць, хто да чаго быў здацен, хто змагаўся з ворагам за родну краіну, а хто прадаваў за золата і діамэнты роднаго брата і родную старонку.
Галубок.
Нашэ гуменцэ. Я люблю сваё гуменцэ, |