Старонка:Лукішкі (1929).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вочаў агонь пагасьне.
Як мітульга, як сон.
Дзе ты падзелася, шчасьце,
Ціхіх бясклопатных дзён!..

Ды не шкадую мінулага.
Мне маладосьці ня жаль.
Толькі вярніся былога
Сэрца юнацкі запал.

Лукішкі.
21/VI—27 г.

|}