Старонка:Лукішкі (1929).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яны крыху і каравыя, часам прозаічныя. Але справа ня ў гэтым, ня ў прыгожай форме, не ў надворным бляску. Ды ці можа быць бліскучая форма там, дзе крывавае жыцьцё? Калі-б крывавае жыцьцё поэты ўклаў ў плястычныя, мяккія, бліскучыя формы, то мы-б напэўна сказалі, што вершы нікуды ня прыдатны. Але вершы Алеся Салагуба ня гэткія, яны поўны палкага юнацкага пачуцьця, яны гучны крык маладога сэрца, закаванага кратамі, па палёх,па пакосах, буйных рэчках, па магутнай барацьбе з нядоляй народнай.

Вершы Салагуба каштоўныя асабліва тым, што знаёмяць нас з тымі тайнікамі чалавечае псыхікі, чалавечых перажываньняў, „калі хочацца жыць і змагацца“, і, калі гэтае хаценьне параліжуецца „зьвяканьнем путаў“, кратамі і іншымі атрыбутамі „дэмократычнае“, цывілізацыі.

„Сыны надзей“, „сыны волі“, „арлы маладыя“, што каратаюць „у магільных тунэлях“, вастрогах вясну юнацтва, не безнадзеяцца, ня сумуюць, ня губляюцца, не закопваюцца самі ў сябе, а „душою — сэрцам і моцны, і цьвярозы“, ім „аднастайнасьцяй ня страх жыцьця“, бо пераконаны, што паны „ня здушаць ў Лукішках сырых Комуны Усясьветнай ідэю“.

Бо ідзе ўжо „народная вясна“, вясна перамог, вясна радасьці. Ужо пасьпелі тыя сілы, якія выкліканы гісторыяй здрузгатаць вастрожную