Старонка:Лукішкі (1929).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гонам, з хлусьлівай буржуазнай дэмократыяй, з яе „культурай“ і „цывілізацыяй“. Яны — не злачынцы, не разбойнікі, — яны тыя, што „чуць ня хочуць путаў звону“, якія хочуць, каб над усім сьветам разьвяваўся „сьцяг МарксаЛеніна“.

Фашыстаўская ўлада кідае іх на мукі, на голад, на хваробу, на паступовую сьмерць у адзіночных „магільных тунэлях“ толькі дзеля таго, што яны „новых дзён дзеці“, што яны шчырыя выканаўцы загадаў магутнае гісторыі.

Але ні бізуны, ні ланцугі, ні сырыя муры казэматаў, ні трэск паламаных „жэбраў“ ня маюць моцы ўстрымаць „поступ новых дней“, ня ў сілах зламаць волю тых, што „сярод магільных пліт-каменьняў“ чуюць „поступ новых дней“. Бо ў іх закутых ланцугамі „грудзёх — вясна, цьвіце ў жылах Май“.

Не палохаюць іх „дні буднічнае прозы“, бо „ў грудзёх поэзія бурліць“.

Аўтар зборніка вершаў, прапанованы ўвазе чытача, Алесь Салагуб, адзін з дзесяткаў тысяч тых, якія яшчэ да сёньня у Польшчы слухаюць „звон ланцугоў“ у чатырох вузкіх сьценах вастрожных камэр польскіх „дэмакратычных“ Лукішак, Вронак, Павіяку, Равіча.

Большасьць ягоных вершаў напісана за час прабываньня ў польскім вастрозе Лукішкі. Вершы ня блішчаць хараством формы, мала таксама і орыгінальнасьці у іхнай форме, месцамі