Старонка:Лукішкі (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Польшчу, гэтага „падхаліма і найміта даляра“, разам з ёю сьмяротна схіснуць клясу эксплёататараў.

… „У грудзёх гарняка ўжо курыць дынаміт,
Захаваны у складках цярпеньня“.

І не за гарамі той час, калі цярплівасьці прыдзе канец і калі палкі дынаміт з разбураючай сілай выбухне ў сэрцах працоўных сьвету — і гэты выбух прынясе сьмерць усім эксплёататарам і іхным катам.

Вершы Салагуба — гэта ня песьні вастрожнай жальбы і сумоты, роспачы, самотнасьці, гэта — песьні „цяплыні надзей“, песьні веры, што „час помсты надыйдзе, ён недалёка, ня страць ты надзеі і веры“.

Мы шчыра раім гэтыя песьні барацьбы ўсёй нашай моладзі, усім тым, каму родна і дорага справа працоўных, усім тым, чые сэрцы б‘юцца ў тахт з сэрцамі мучанікаў капіталу.

Л. Бэндэ.

Менск,
5-II 1929 г.