Старонка:Лукішкі (1929).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

„Беларусь, Беларусь, Беларусь!
Колькі сьлёз і крыві на загонах
Нашы ворагі тут разьлілі“.Ал. Салагуб.

У той час, калі ў аднэй часьціне Беларусі гаротнікі ніў і фабрык, пры дапамозе сваіх пабрацімаў, ушчэнт здрузгаталі спрадвечныя ланцугі няволі, што зьвінелі над краем, у тойчас, калі магутны, бурлівы Кастрычнікаўскі вал змывае балота мінулых вякоў, калі супольнымі патугамі магутны пролетарыят рэальна будуе соцыялізм, з кожным днём атрымліваючы новыя і новыя перамогі…

У гэты-ж самы час на другой палавіне „ніў і палёў“ Беларусі — сьвішча панскі бізун, „на грудзёх ляжыць ланцуг, рукі, ногі моцна скуты“. Усё жывое, усё сьветлае, радаснае паліваецца сьлязьмі і крывёй.

У сырых скляпеньнях польскіх вастрогаў мардуюцца тысячы лепшых сыноў нашых ніў і фабрык, лепшых барацьбітоў з панскім пры-