Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

утварылася-б вялікае мора, якое затапіла-б усю паганую Польшчу з яе агіднымі панамі і іх служкамі жандарамі.

Мера цярпеньня нашага народу перапоўнілася. Далей жыць пры такіх варунках і Шаблон:Абмылак не магчыма, і калі-б мы маўчалі, то на нашым мейсцы, каменьні загаварылі-б.

Гдже-ж выхад?…

— Застаецца адно: ўсей беларускай грамадзе, ўсяму народу, адважна і сьмела узяць у рукі сякеры, стрэльбы, вілы і косы і выганяць са свайго дому і са сваей зямлі праклятых чужынцаў, палякоў у Варшаву, а бальшавікоў у Маскву. Там іх бацькаўшчына і там іх мейсца!

У канцы сваей гутаркі я пазволю сабе зьвярнуцца з параю балючых слоў да тых нашых братоў-беларусаў, каторыя або ня ведаюць, што яны робяць, або яны сьвядома чорту душу прадалі.

Вельмі прыкра і балюча чуць і бачыць, што сярод нас беларусаў, ёсьць такія людзі, якія лезуць у паны і да паноў. Гэта тыя людзі, якіх запраўдныя палякі называюць „смердзонцэ полякі“.

Не гледзячы на тое, што палякі надта брыдка дражняць іх і сьмяюцца над імі, яны з прыемнасьцю слухаюць рожныя самахвальства і аблыганства польскіх паноў, і жандараў і лічаць для сябе вялікім гонарам быць блізка знаёмымі з гэтымі катамі, нашага народу. Найбольш саромяюцца свайго народу і лезуць у дурні — выбачайце, ў палякі — гэта беларуская шляхта і рожныя упраўляюшчыя,