Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аканомы, пісары, намесьнікі, гуральнікі, агроднікі, палясоўшчыкі панскіх маёнткаў і нават некатарыя каталікі мешчане. Яны у сваей большасьці, выйшлі з нашых беларускіх вёсак, мястэчак і гарадоў, радзіліся жывуць на нашай беларускай зямлі і ня гледзячы на гэта; не адважываюцца прызнаць сябе беларусамі, адракаюцца і саромяюцца сваго брата-беларуса, сьмяюцца над вельмі пекнаю, роднаю моваю, якую называюць хамскаю, мужыцкаю і ва ўсю прадаюць нас паляком.

Што можа быць горш і паскудней гэтых людзей, гэтых панскіх прыхлебачоў, польскіх даношчыкаў прадаючых нас, нашу Бацькаўшчыну-Беларусь Польшчы?

Гэта глаўныя шпіоны, даношчыкі і агітатары польскай і панскай справы на Беларусі. Гэта яны раз’ежджаюць па нашых вёсках і местэчках, лаюць усё сваё, а хваляць чужое — польскае.

Нашых гэтых вырадкаў палякі называюць „смердзонцэ палякі“ мы-ж беларусы павінны назваць іх здраднікамі і юдамі прадаўцамі, якіх непавінен мінаваць наш беларускі суд.

Знайце, што сколькі бы польскія паны і іх падпанкі ня лгалі па ўсяму сьвету, што на Беларусі польскі народ, і што дзеля гэтага Беларусь трэба прылучыць да Польшчы, з гэтага нічога ня выйдзе. Ім цяпер ня вераць і іх ня слухаюць. Усе добра знаюць, што селян-палякоў у нас німа.

Польскае панаваньне ўжо ня доўгае. Хутка, вельмі хутка, польскае войска і польскія жандары