Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз тры месяцы, палякі зноў вярнуліся на Беларусь. Здавалася, што іх сьвяты абавязак — памагчы як можна хутчэй, хаця-бы тым вёскам, якія спалены імі-жа, але дарма, ня толькі спадзевацца, нават так думаць. Прышла зіма, а ў гэтых нешчасных мучанікаў няма ні хацінкі, ні скацінкі, ні хлеба, ні солі. Ляпей умерці, чым так жыць. Яны і мруць як мухі, ад голаду і холаду.

Селяне сьлёзна моляць і пасылаюць сотні дэпутатаў і прашэньняў каб ім далі хоць дзерава на будову, з нашых-жа беларускіх лясоў, але нашыя селянскія сьлёзы не жалабяць вяльможных паноў. Яны нашы лясы прадаюць, а нам нават на спаленую імі-ж хатку не даюць.

Амэрыка, знаючы няшчаснае палажэньне нашага народу, і каб памагчы яму, вельмі многа прысылае бесплатна: мукі, акрасы, малака, цукру, солі, адзежы і збожжа на засеў поля.

Гдзе-ж усё гэта? — У польскіх паноў і іх падпанкоў, каторыя ня толькі ўсё гэта ядуць, але і прадаюць і прапіваюць.

Калі хоць трошкі прызадумацца над тым, што вырабляюць у нас палякі, то кожнаму стане ясна, што уся іх праца кіруецца да таго, каб апалячыць або зусім зніштожыць наш беларускі народ, на мейсца: катораго прывязьці і пасадзіць сваіх палякоў, што яны ўжо і робяць.

Усіх мук і цярпеньняў нашага народу нельга ні пералічыць, ні расказаць, ні апісаць. Калі-б сабраць у вадно мейсца нашы сьлёзы і кроў, то з іх