Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усіх лепшых нашых братоў — сьвядомых беларусоў — працуючых над вызваленьнем з пад чужацкага уціску нашай Бацькаўшчыны і нашага народу, лжыва назвалі бальшавікамі, якіх арыштоўвалі, мучылі і забівалі. Польскія паны і жандары, дахадзілі нават да таго кашмару, што арыштоўвалі і мучылі цэлыя вёскі, напрыклад вёска Малая Бераставіца Горадзенскага павету.

Нашымі лепшымі братамі перапоўнены ўсе вастрогі, арэштныя дамы і концэнтрацыйныя лагеры, як на Беларусі, так і ў Польшчы, дзе яны бязмерна гінуць ад холаду, голаду і пабояў. У адным толькі Кракаве, больш як 20,000 сядзіць нашых братоў.

За што-ж запраўды арыштоўваюць, мучаюць і забіваюць нашых бацькоў, братоў, матак і сёстрау? Больш усяго толькі за тое, што яны бароняць сваю Бацькаўшчыну, сваю родную беларускую мову, сваю зямлю, сваю гаспадарку і разам з тым ня хочуць быць палякамі і панскімі хлопамі.

Папераарыштоўваўшы і паразганяўшы больш адважных і разумнейшых нашых людзей, палякі прыняліся без перашкоды за нашых гарапашнікаў селян, якіх проста замучылі рожнымі хабарамі, стойкамі і рэквізыцыямі. Бадай на Беларусі не знайдзецца ўжо ні аднаго гаспадара, каторага-б не аграбілі палякі. Ня толькі збожжам і адзежаю, але нават жывінаю. Не мала было і такіх выпадкаў, калі гэтыя разбойнікі забіралі апошнюю свіначку, апошнюю кароўку, апошняга воліка, апошняга коніка. Горкія сьлёзы абяздоленых бацькоў