Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і галодных дзяцей не маглі паварушыць панскага сэрца. Ён над імі сьмеяўся.

Яшчэ раз павінен адзначыць, што ніколі ня можна верыць паляком, што яны прышлі на Беларусь выціскаць расейскіх бальшавікоў.

Не праўда, лгуць як заўсёды, праклятыя. Калі-бы гэта было так, то яны бы не разганялі, а памагалі бы нашаму беларускаму Ураду, не зачынялі-б нашых школ, нашых устаноў і не арыштоўвалі-бы нашых людзей за іх добрую нацыанальную працу.

Не, яны прышлі, дзеля таго, каб апалячыць нас, накінуць на нас панскае ярмо і за тым прылучыць да іх праклятай Польшчы. Дзеля гэтай мэты, яны знарок не даюць свабодна дыхнуць нашаму народу сваім нацыанальна беларускім жыцьцём, а насільна ўганяюць у яго польскі дух і знарок, стараюцца давясьці яго да такой беднаты і занепаду, каб ён не меў магчымасьці сапраціўляцца злым польска-панскім мэтам.

Я ў вас запытаюся каму і чым памаглі палякі? — Нікому, ні чым!

Нават нешчасныя бежанцы не жалабяць панскага сэрца, калі на іх вачох прападаюць у землянках ад холаду і голаду.

Польскія ксяндзы, гэтыя служыцелі касьцёла, намаўляюць і нават застаўляюць, пад страхом кары, адлучэньня ад касьцёла, наш беларускі народ прылучацца да Польшчы, але яны маучаць і ня клічуць Польшчу і польскіх паноў памагчы: мучаніку —