Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтае пары — ў наш век — паляк застаўся такім-жа аблыганцам і задзірай, якім ён быў раней. Гдзе бы не паказаўся паляк са сваім хворым гонарам там ні пакою ні ладу ня будзе.

Паглядзеце толькі, што яны вытвараюць цяпер. У іх самых у Польшчы, страшэнны непарадак і разруха, бедны народ мрэ ад голаду і холаду, а вяльможныя паны, замест таго, каб спакойна сядзець у сваей ўласнай дзержаве — Польшчы, і папраўляць жыцьцё свайго народу, утрымліваюць мільённую армію і лезуць заваёўваць чужыя землі і гэтакім чынам, яны думаюць выратаваць свае маёнткі. Яны яшчэ не пасьпелі, як след стаць на ногі, а паглядзеце з кім толькі яны не сварацца і не б‘юцца?

Пакажэце мне хоць аднаго суседа з каторым-бы Польшча не сварылася? Яна сварыцца і з намі беларусамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі, чэхамі, немцамі, аўстрыйцамі і нават з ангельцамі.

Іншы раз, здаецца, што звар‘яцеўшая Польшча хутка абвясьціць вайну ўсяму сьвету. Ну што-ж — гэта можа быць. Голы разбою не баіцца. Мы ўжо знаем адных такіх ваякаў, — гэта расейскіх бальшавікоў. Даваяваліся да пустого канца бальшавікі, — хутка, вельмі хутка, даваюцца да таго-ж самага і іх саюзнікі палякі.

Абмылкова думаючы, што паўстаўшая новая Польшча, будзе разумнейшай ад старой — былой Польшчы, некаторыя беларусы, асабліва каталікі, паверылі паляком, што яны запраўды ідуць на Беларусь, як блізкія суседзі і добрыя браты толькі