Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Былая Польшча дзякуючы бэзупыннаму, дзікаму разгулу разкелзанае шляхты дайшла да такой беднаты, занепадку і анархіі, што далей самастойна істнаваць ужо не магла, цераз гэта была падзелена паміж Аўстрыей, Германіей і Расеяй.

Будучы доўгі час пад чужым уціскам, можна было спадзевацца, што Польшча, а асабліва яе шляхта, чаму кольвячы навучылася.

Аслабаніўшыся з пад чужацкага гнёту, прымецца спакойна, разумна будаваць сваю ўласную дзяржаву і ніколі не пазволіць сабе захапляць чужое і зьздекавацца над другімі суседнімі народамі.

У гэтым напрамку усе жадалі ей найлепшага пасьпеху.

Так думалі не адны мы беларусы, а так думалі ўсе. На вялікі жаль усе абмыліліся. Выходзіць, што нават лёс цяжкае гісторыі нічому не наўчыў палякоў. Яны засталіся такімі безталковымі, якімі былі раней.

Яшчэ у 13 веку манах Лігурынус у сваім вершы так ахарактэрызаваў палякоў: „Палякі народ з нецярпеньнем нясучы закон, заўсёды маюць гатоўнасьць да самай запальчывай сваркі і разбою, вельмі неспакойны, непастаянны, ашуканчы, каторы ня ўмее слухацца сваіх ўласьцелінаў, ня ўмее любіць і свайго бліжняга“.

З тае пары, прайшло ўжо сем вякоў і нягледзючы на гэта, даная манахам Лігурынусам характэрыстыка палякоў застаецца такою-ж справядліваю і ў 20 веку, якой яна была ў 13 веку. Да