Старонка:Лесавік. Наша крыўда.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

для таго, каб памагчы нам вязваліцца з пад цяжкога уціску расейскіх бальшавікоў.

Збаламучаныя ксяндзамі, панамі і шляхтай, нашыя некатарыя каталікі шчыра паверылі і адозве Пілсудзкага да беларускага народу ад 22 красавіка 1919 г., у каторай ён заявіў, што польскае войска нясець з сабою для Беларусі вольнасьць, роўнасьць і братэрства.

Паглядзімо цяперака, якую вольнасьць, роўнасьць і братэрства запраўды прынясьлі нам польскія бандыты, аблыганцы, хабарнікі і грабіцелі. Яны прышлі на Беларусь, зусім не для таго, каб памагчы нам, як сваім суседзям, аслабаніцца ад бальшавікоў і самым стаць гаспадарамі на сваей зямельцы, а як раз наадварот, каб заваяваць нас і зрабіць нас польскім быдлам, якім яны маглі-бы распараджацца, як захочуць: біць, абіраць, гандляваць і катаваць нас.

Гаворачы у сваіх адозвах аб тым, што Беларусь мае право быць вольнаю і незалежнаю дзяржавай, якой яны быццам спрыяюць яны разам з тым разагналі у Менску Раду Беларускай Народнай Рэспублікі (наш Парлямэнт) і Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Разагнаўшы нашыя дзержаўныя установы і пасадзіўшы выбраннікаў беларускага народу у вастрогі, пачалі круціць — ашуківаць і аплячываць Беларусь, як толькі мага.

Абвясьціўшы на Беларусі, беларускую мову дзержаўнаю, яны тут-жа ня пазваляюць нічога пісаць па беларуску.