Перайсці да зместу

Старонка:Ленін (Чарот, 1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ўнімецца
сьмерці, разгульле?..

О, неба!
Ці хутка загасьне
узьняты
вайной непатрэбнай
вялікі пажар?

Ці хутка
дні хмурыя
зьменяцца яснымі?
А людзі
У новым паходзе —
за волю —
рашучае, скажуць:
— Даволі!

— Мы —
за новыя войны!
Ахвяр ня прыносім
больш
дарма!..

З паходу
у паход кліча
Скіфіі дзікай
новы прарок…
Хоча ён
зямлі аяскравіць аблічча,
што вякамі у змроку.

Чуцен кліч
па шырокаму сьвету…
Паўстаюць
за народам народы…