Перайсці да зместу

Старонка:Ленін (Чарот, 1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Было сонца
затуманена дымам…
На людзей
гарматы глядзелі
сьмерцю дзікай…

А мільёны нявольных
нястрымана
ішлі паміраць
паходам вялікім.

Было поле
крывёй завільгочана,
засеена
валавяным збожжам —
войстрым градам куляў…

О, зоры!
Што вы напрарочылі?..