кашолка,—я так разазлавалася, што ўявіць немагчыма! Ну, ці-ж можна так праводзіць вечар? Было-б, я думаю, куды разумней распачаць якую-небудзь гульню, а я-б была загадчыцай ў гэтым.“
— „Так, так, пачнем гуляць!“—закрычалі ўсе.
На жаль пры гэтым адчыніліся дзьверы і ўвайшла кухарка. Усе прыціхлі і не варушыліся. Але не было ніводнага гаршчка, які бы ня думаў, што ён можа больш за ўсіх зрабіць. „Так, каб я толькі захацеў, — казаў кожды сам да сябе, — мы правялі-б вечар у-га, як вясёла!“
Кухарка ўзяла серчыкі і растапіла агонь. З якім пшыкам яны запаліліся.
„Ну, вось, цяпер,—думалі серчыкі,—ўсе маюць магчымасьць бачыць, што мы тутака першыя. Які ў нас блеск! Якое сьвятло!“
І з гэтымі словамі яны згарэлі.
—„Вельмі добрая казка!“—сказала каралева.— Мне здавалася, што я сама сяджу ў кухні разам з серчыкамі… Так, за гэта ты станеш мужам нашай дачкі.“
— „Разумеецца“,—сказаў кароль.— „І ў панядзелак ты жэнішся з ёю.“
Цяперака яны ўжо казалі яму „ты“, бо ён уходзіў ў іхню сямью.
За дзень перад вясельлем увесь горад быў прыбраны агнямі. Народу раскідалі шмат сухаркоў і пернікаў; хлапчукі падымаліся на пальчыкі, крычалі каралю „слава“ і сьвісталі ў пальц. Пышнасьць сьвята была невымоўная.
—„Ну, і мне-ж трэба зрабіць што небудзь для народу,“—падумаў купецкі сын. І ён накупляў рож-