Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных файвэркаў, траскучак, — наклаў у свой куфар і паляцеў па паветры.

Божа які падняўся гоман!

Усе туркі падскочылі ад зьдзіву так высока, што пантофлі іх паляцелі ім праз галовы. Такога з‘явішча ў паветры яны на сваім жыцьці не бачылі. Цяперака ім стала ясна, што жаніх каралеўны запраўдны турэцкі бог.

Апусьціўшыся ў сваім куфры ў лес, купецкі сын падумаў: „Пайду-ж я ў горад даведацца, што людзі кажуць аба мне.“ І саўсім зразумела, што яму хацелася гэта ведаць.

Божа, чаго толькі не казалі ў горадзе. Кожды, каго ён ні пытаўся, гаварыў аб ім па свойму. Але спадабаўся гэны яго палёт усім.

—„Я бачыў самога турэцкага бога,“ — казаў адзін. — „Вочы ў яго былі бліскучыя, як зоры, а барада, бытцам запененая вада.“

— Ён ляцеў ў агністым плашчы,—казаў другі, а з фалдаў гэнага плашча выглядалі анёльчыкі.“

Так, цудоўныя рэчы расказвалі яму, а надругі дзень мелася быць яго, вясельле.

Пайшоў ён ізноў у лес, каб сесьці ў свой куфар, але куды-ж ён падзеўся? Ён згарэў: іскра ад файвэрку засталася ў ім, ад яе разгарэўся вялікшы агонь і замест куфра лежаў гурбок попелу.

Цяперака купецкі сын ляцець ужо ня мог, ня мог дабрацца да сваёй нарэчонай.

А яна стаяла цэлы дзень на ганку і чакала; бадай што яна чакае і да гэтай пары. А ён ходзіць па сьвеце і расказвае казкі, ды толькі яны ўжо не такія вясёлыя, як тая, што ён выдумаў аб серчыках.