Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— „З вялікай прыемнасьцю“, — адказаў купецкі сын і расказаў вось што:

—„Жыла некалі на сьвеце скрыначка серчыкаў; і вельмі пышалася яна сваім высокім паходжаньнем. Яе фамілійнае дрэва, гэта значэ вялікая сосна, з якой серчыкі былі зроблены, расло ў вялікім лесе. Раз лежалі серчыкі паміж крэсівам і старым жалезным гаршчком і расказвалі сваім суседзям аб сваей моладасьці. — „Так,—казалі яны,—ў тую пару, як жылі мы на зялёнай галінцы, вось жыцьцё нам было! Кожды вечар частаваліся мы брыльлянцістай расіцай—гарбаткай, цэлы дзень сьвяціла на нас сонца, і птушкі разсказвалі нам свае казкі. Нам ужо змалку было відаць, што мы вельмі багатыя, бо лісьцястыя дрэвы былі адзеты толькі летам, а наша сямья мела спрамогу насіць зялёную вопратку як леткам, так і зімою. Але раз зрабілася рэвалюцыя, — прыйшоў дрывасек і нашую сямью вырубаў. Родазверхніка нашага зрабілі першай мачтаю на вялікім караблі, які мог аб‘ездзіць ўвесь сьвет, калі-б яму таго пажадалася; другія галіны разбрыліся па другіх мейсцох, а нам трапіла на долю даваць сьвет цёмным людзям. Дзеля гэтага вось, мы, знатныя родам, і ляжымо цяперака ў гэтай кухні.“

— „Мая доля саўсім другая, — сказаў жалезны гаршчок. — Ад асу самых маіх нарадзін мяне заўсёды чысьцяць пяском і ставяць на агонь. Я турбуюся толькі аб аднэй прыгожасьці і я першая асоба ў гэтым доме. Мая адзіная прыемнасьць — стаяць пасьля абеду старэнна вычышчаным нп маім мейсцы і вясьці паважную гутарку з маімі сябрамі. Апрыч вядра, якое, час ад часу, выносіцца на двор, мы ўсе тутака жывем у чатырох сьценах.