Навіны прыносіць нам толькі кашолка для спажыўных прадуктаў, калі вертаецца з рынку; але яна, так безпашанна і лаючыся гаворыць аб дзержаўных установах і народзе, што страх! Нідаўна адзін стары гаршчок, чуючы гэта ад яе, са страху ўпаў і разьбіўся на кавалкі. Так, гэта ўжо кашолачка — німа што казаць!“
— „Ну, ты ўжо за шмат разгаварыўся, — перарвала яго крэсіва і стуканулася аб крэмень так, што ажно іскры пасыпаліся. — Ці не павесяліцца нам лепш сягоньня вечарам?“
— „Давайце весяліцца, — будзем гаварыць аб тым, хто з нас знатнейшы, — сказалі серчыкі“.
— „Не, запярэчыў гаршчок, — я не люблю гаварыць сам аб сабе. Давайце разпачнем вячорную гутарку. Я зачну. Кожды з нас раскажа прыгоду са свайго жыцьця; гэта вельмі вясёла і прыемна! Пачынаю. На беразі аднэй з дацкіх заток.“
— „Добры пачатак, — сказалі ўсе талеркі. — Гэтае апаведаньне, напэўна нам спадабаецца.“
— „Так, — казаў далей гаршчок, — тамака я правёў свае маладые годы ў аднэй ціхай сямьі; мэблі ў гэтым доме былі пакрыты глянсам, падлогі заўсёды блышчэлі як люстра, і кождыя два тыдні завешваліся чыстыя фіранкі.“
— „Ах, як вы цікаўна апаведаеце!“ — сказала качарга, — „Адразу відаць, што гаворыць асоба, якая многа бывала ў таварыстве кабет. Так і чуецца нешта далікатнае“.
— „Так гэта адразу відаць,“ — сказала вядро да вады і крыху паддзыгнула ад радасьці.
Гаршчок далей цягнуў сваё апаведаньне і канчатак яго быў такі самы прыгожы, як і пачатак.