Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

русалкі. І расказаў ён ей пра яе лоб: бытцам гэта сьнегавая гара ў сярэдзіне якой месьцяцца цудоўныя галерэі з дзіўнымі залямі і абразамі. І расказаў ён ей аб бусле, які прыносіць мілых маленькіх дзетак.

Так, чарадзейны былі гэты казкі. Пасьля сын купца папрасіў рукі каралёўны і яна зараз-жа згадзілася.

— „Толькі, — сказала яна,—вы павінны прыйсьці сюды ў суботу. Кароль і каралева будуць у гэты дзень піць у мяне гарбату. Яны палічаць за вялікі гонар, што я выходжу замуж за турэцкага бога. Але прыгатуйце толькі якую кольвек добрую казку, бо мае бацькі надта ўжо любяць казкі. Матуля любіць больш навучальныя і паважныя, а тата — самыя сьмешныя“.

— „Так, я абавязкова прынясу ў падарунак казку,“ — сказаў ён і яны разсталіся.

На развітаньне каралеўна падаравала яму шаблю, абкладзеную чырвонцамі, якія ён выкарыстаў на свае патрэбы.

Купецкі сын паляцеў, купіў сабе новы плашч, а пасьля пайшоў у лес і пачаў прыдумваць казку, да суботы яе трэ было прыгатаваць, а гэта ня такая лёгкая справа.

Аднак, да суботы казка была гатова.

Кароль і каралева і ўвесь двор чакалі яго пьючы ў каралеўны гарбату і сустрэлі як найлепей,

— „Ці ня будзеце так ласкавы;—сказала каралева, — расказаць нам цяперака казку, глыбока паважную і навучаючую.

— „Але, каб усё-ж ікі магла насьмяшыць“. — дадаў кароль.