Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у ім дзірку да ключа, — куфар паднімаўся ў паветра. Наш марнатратчык націснуў дзірку і ў адзін міг выляцеў праз комін і паляцеў высока і далёка. Але кожды раз, як дно куфра трашчэла, купецкі сын вельмі баяўся, каб яно не разшчапілася, бо тагды яму прышлося-б зрабіць такі скок, што крый Божа! Такім чынам заляцеў ён у турэцкі край. Куфар паставіў у лесі, прыкрыўшы яго апаўшым лісьцьцём, а сам пайшоў у горад. Гэта ён мог зрабіць вельмі лёгка, бо тамака ўсе туркі хадзілі ў такой самай вопратцы, якая была на ім, — у пантофлях і сьвітцы. Сустрэў ён мамку з грудным дзіцяткам.

— „Гэй, ты, турэцкая мамка,—мовіў ён,—скажы мне, што гэта за такі вялікі палац з вокнамі пад самай страхою?“

— „Тутака жыве дачка караля“, — адказала яна, — „Ёй наваражылі, што ў яе здарыцца вялікае няшчасьце, якое будзе ад каханага чалавека і дзеля гэтага да яе не дапушчаюць нікога, бяз прысутнасьці караля і каралевы“.

— „Дзякуй“, — сказаў сын купца, і пайшоў зноў у лес, сеў у свой куфар, заляцеў на страху палацу і праз вакно — у пакой каралёўны.

Каралеўна лежала на багатым пэрскім дыване і спала; яна была гэткая прыгожая, што сын купца ня мог ўстрымацца, каб не пацалаваць яе. Тагды яна праснулася і вельмі спалохалася; але ён ей сказаў, што ён — турэцкі бог, прыляцеў да яе па паветры і гэта каралеўне вельмі спадабалася.

Гэтак яны сядзелі побач і ён разказваў ей казкі аб яе вочках: бытцам яны найпышнейшыя цёмныя вазёры, ў якіх думы плаваюць бытцам