Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прэчалі адзін другога. Такое пераконаньне вельмі прыемнае, з ім і сьпіцца спакайней і пяро з каламарам такі запраўды заснулі. Не спаў толькі адзін паэта. Ў яго галаве радзіліся думы, бытцам згукі скрыпкі, то мяккія і кволыя, бытцам разсыпаныя пэрлы, то магутныя і грозныя, бытцам віхор у лесе. Гэта былі згукі яго сэрца і яму здавалася, што нібы на хвіліну ён убачыў у гэтых згуках самога Адвечнага Тварца: Яму-ж аднаму ўся чэсьць і пахвала!





КУФАР САМАЛЁТ.

Жыў-быў купец, ды такі багаты, што мог вымасьціць срэбнымі талярамі цэлую адну вуліцу, дый яшчэ завулачак; але гэтага ён не рабіў, а карыстаў свае грошы інакшым спосабам. Выдаючы грош, ён здабываў рубель, і так разумна ён кіраваў свае справы да тэй пары, пакуль не памёр.

Усе грошы засталіся сыну. Той пачаў жыць вясёла, хадзіў кожды вечар на маскарады, склеіваў пятушкоў з папяровых грошаў і вычвараў усякую іншую бязглуздзіцу. Жывучы гэтак, грашам скора павінен быў прыйсьці канец і ён, ўрэшце, прыйшоў. У нашага марнатратчыка засталося ў рэшце- рэшт ўсяго чатыры медзяных дзесяткі, а з адзежы толькі пара пантофляў, ды старая сьвітка. Прыяцелі ўсе адступіліся ад яго, бо не маглі нават выходзіць, з ім на вуліцу. Але адзін з іх, добры чалавек, паслаў яму стары куфар і лісток: „Пакуйся!“ Гэта было вельмі добра сказана, ды толькі пакаваць не было чаго; дзеля гэтага ён сам упакаваўся ў куфар!

Гэта быў дзіўны куфар! Як толькі націснуць