Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

толькі найгорш тое, што такіх будзе не пяць, а куды больш! О, аб гэтым нельга маўчаць! Трэба канечне надрукаваць ў газэтах.“

І незадоўга гэта гісторыя была зьмешчана ва ўсіх газэтах. Мала таго,- перадрукавалі гэту гісторыю на асобных лісточках і разаслалі па ўсяму сьвету.

Вось як з маленькага пёрка можа зрабіцца цэлых пяць курыц.

Якая-ж тут можа быць сумлеўка?!





ГОРДАЯ ІГОЛКА.

Жыла калісь на сьвеце таўстая іголка, Але яна лічыла сябе вельмі тонкай.

—„Глядзіце, дзяржыце мяне добра!“—сказала іголка, зьвертаючыся да пальцаў, каторыя хацелі яе ўзяць. — „Ня выкіньце мяне! Калі звалюся я—ніхто тады мяне ня знойдзе. Ці-ж вы не бачыце, якая я тонкая.

—„Супакойся,“— сказалі пальцы, абхапіўшы яе навокал.

—„Глядзіце-ж, я сягоньня ня толькі сама, са мной мая слуга“—сказала іголка, цягнучы за сабой доўгую нітку.

Пальцы пакіравалі іголкай проста ў разарваны бот, на каторым трэба было зашыць лопнуўшую скуру.

—„Якая грубая праца!“ — сказала іголка.—Я не пралезу, я зламлюся, я зламлюся!“

І запраўды, яна зламалася.

—„Ну, не казала я!“—наракае яна.—„Я-ж гэткая далікатная!“