Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

—„Трэба паведаміць, трэба паведаміць!“—занепакоіліся галубы і зараз-жа паляцелі па дворышчы.

—„Чулі? Чулі?“—грукавалі яны. — „Побач, у суседзкім птушынцы, адна курыца, нават здаецца дзьве, павыдзіралі сабе ўсе пёры, каб падабацца пеўню!“

—„Падумайце толькі, як гэта небасьпечна!“—

—„Можна прастудзіцца і памерці“!!!“—

—„Ды-й яна ужо памерла! Абедзьве, абедзьве памерлі!!!!“

—„Абудзі-це-ся! Абудзіцеся!" Заверашчаў ва ўсё горла певень, ускочыўшы на плот.

—„У суседзкім панадворку тры курыцы выдзерлі сабе ўсе пёры! Гэта агідная гісторыя! Аб ей нельга маўчаць! Ніхай ведаюць усе, ўсе!“—крычэў ён, бьючы сябе крыльлямі і тарашчучы свае сонныя вочы.

—„Ніхай! Ніхай! Ніхай, ведаюць ўсе!“ — запішчэлі кажаны і паляцелі некуды.

Усё абудзілася, закудактала, заверашчэла, закрычэла.

Гісторыя пераносілася з аднаго панадворку ў другі і ўрэшце ізноў трапіла туды, адкуль ўзяла свой пачатак.

Нехта прыляцеўшы, як на пажар, апавядаў, што пяць курыц выдзерлі сабе пёры, каб пераканаць пеўня ў сваей да яго любові, а пасьля з зайздрасьці на сьмерць задзяўблі адна другую.

Пачула гэту гісторыю і тая курыца, ў якой выляцела пёрка, і ня дагадваючыся, што гэта аб ей гаварыцца—голасна сказала:

—„О, як я пагарджаю гэткімі курамі! Ды