Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыцаю. Кот, якога яна называла сыночкам, добра смурчэў і пацягаўся; ён нават умеў пушчаць з сябе іскры, але дзеля гэтага трэ‘было пагладзіць яго супроць поўсьці… Курыца мела самыя малёнькія, нізенькія ножкі і дзеля гэтага празывалася курачкай- каратканожкай; яна нясла добрыя яечкі і гаспадыня любіла яе, як добрую. дачку.

Раніцаю, як толькі разсвітала, ў хатцы заўважылі качанё; курыца закудактала, а кот пачаў мяўкаць.

„Гэта што значэ?“—спытала гаспадыня і азірнулася; але таму, што яна была падсьлепавата, дык падумала што гэта заблудзілася да яе тлустая качка. — „Вось рэдкая знаходка! Цяперака, значэ, у мяне будуць і качыныя яечкі. Каб толькі гэта быў не качар!“

І качурка тры тыдні дасьледвалі; але яек усё не было. Кот быў у хаце панам, а курыца паняю, дык яны толькі адно і ведалі, што гаварыць: „Сьвет ды сьвет“, бо уяўлялі яны сябе дзьвема паловамі сьвету, а да таго і лепшымі паловамі. Качурок думаў, што можна аб ім мяркаваць іначэй; але курыцы гэта ня падабалася.

—„Ты можаш: нясьці яйкі?“ — пыталася яна.

—„Не“.

—„Ну дык будзь ласкаў не гаварыць са мною!“.

А кот пытаўся:

—„Ты ўмееш курняўкаць, мурчэць і пушчаць іскры?“

—„Не“.

—„Дык німа чаго табе сунуцца ў размовы, калі гаворуць разумныя людзі“.