Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І сядзела беднае качанё ў куточку, такое невясёлаае, змаркочанае. Аднаго разу ў хату увайшлі сьвежае паветра і ясны прамень сонца; качаняці так захацелася паплаваць у вадзе, што яно не магло стрымацца, каб не сказаць аб гэтым курыцы,

„Гэта яшчэ што за выдумка?“ сказала яна.—Табе німа чаго рабіць, дык і прыходзяць у галаву розныя капрызы. Мясі яйкі, ці сакачы сабе што небудзь пад нос, дык і добра будзе!

—„Але-ж плаваць у вадзе так добра! Каб ты ведала, як прыемна даць нырца аж да дна і пасьля зноў выплысьці на паверхню“…

„Так німа чаго казаць, гэта вялікая прыемнасьць.,. заўважыла курыца.—„Ты здаецца саўсім ужо здурнеў! Спытай вось у ката,—ён найразумнейшае стварэньне, якоя я калі-небудзь сустрэчала,—спытай у яго, ці любіць ён плаваць і ныраць? Аб сабе я ужо не кажу. Спытай нават нашу старую гаспадыню: ужо разумней ад яе німа нікога на сьвеце. Пабачыш, спадабаюцца ей твое плаваньня і ныраньня?!…

—„Вы ня можаце мяне зразумець“,—сказала качанё.

—„Мы ня можам цябе зразумець? Скажыце, калі ласка! Ці ня лічыш ты сябе разумнейшым ад ката і нашай гаспадыні? Аб сабе я ужо не кажу. Будзь ласкаў, ня уяўляй сабе рознага глупства й дзякуй Богу за усё, што маеш тутака! Памятай, што ты у цёплай хаце, што з табою дабраная кампанія дзе ты можаш шмат чаго навучыцца. Але я бачу, што ты зашмат языком мелеш і што з табою саўсім непрыемна мець знаёмства. Павер мне, я та-