Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

як воблачкі плаваў ў паверты. Да балота прыбеглі сабакі і брэхалі са ўсіх бакоў, асака шухацела і гнулася і беднае качанё сядзела ні жывое, ні мёртвае. Яно толькі хацела схаваць галаву пад скрыдла, як раптам перад самым яго дзюбком апынуўся вялізарны сабака: язык яго быў высунуты на ўсю даўжыню, а вочы страшна блішчэлі. Ен гаркнуў на качанё, паказаў свае вострыя зубы і — „гаў, гаў“, пабег назад, ня чапіўшы яго.

„Хвала табе Божа!“—падумала качанё уздыхнуўшы—„Я такое брыдкое, што нават сабацы гідасна ўкусіць мяне“.

І так яно пралежала не кранутым той час, калі шрот сьвішчэў у асацэ і стрэл раздаваўся за стрэлам.

Толькі вечарам усё сьціхла. Але беднае качанё не важылася падняцца; яно пераждала яшчэ колькі гадзін і толькі тады пабегла з балота, але так шпарка, як толькі магчыма. Яно бегла праз полі сенажаці, дзе яго насьцігла такая навальніца, што нельга было і крануцца.

Да ночы яно дабрыло да беднай маленькай хаткі, але такой старэнькай, што бытцам яна сама ня ведала ў які ей бок паваліцца і толькі дзеля гэтага мабыць трымалася на мейсцы. Вецяр быў такі магутны, што качанё павінна было прысесьці на зямлю і прытуліцца да хаткі, каб не ўпасьці. Тутака яно заўважыла, што дзьверы былі скінуты з аднэй завесіны і шчыліна была на гэтулькі вялікая, што можна праз яе пралезьці ў сярэдзіну. Гэтак яно і зрабіла.

У хатцы жыла кабеціна са сваім катом і ку-