Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вочы, каб бегчы хоць куды не бачучы як яго брыдзяцца; такім парадкам, ён дабег да вялікага балота, дзе жылі дзікія качкі. Тутака пралежаў ён ўсю ноч, бо вельмі змарыўся дый жудасна было яму.

Раніцаю дзікія качкі абудзіліся і ўбачылі новага таварыша.

„Ты што за птушка?“—спыталіся яны.

Качанё паварачвалася на ўсе бакі і кланялася як найніжэй.

„Ты вельмі гідкі“—сказалі дзікія качкі, але гэта нам ўсё роўно, абы толькі ты не жаніўся з паненкаю нашага роду.

Бедненькі! У яго й на думцы ніколі не было жаніцца: хацеў ён толькі, каб яму дозволілі лежаць у асацэ і піць ваду з балота.

Так пралежаў ён два дні. У гэтую пару прыляцелі да балота двое дзікіх гусей, якія таксама нідаўна вылупіліся з яёк.

„Слухай сябра, — сказалі яны, — ты, праўда, крыху брыдкі, але гэта нічога! Хочаш ляцець з намі і зрабіцца вырайнаю птушкаю. Тутака нідалёка, ў другім балоце, ёсьць неколькі вельмі мілых гусак. Ты можаш ажаніцца з каторай небудзь з іх і стацца шчасьлівым…

„Пуф! Бах!“—загрымела ў гэты момант і абодвы дзікія маладыя гусакі ўпалі няжывымі ў балота, афарбаваўшы ваду сваею крывёю. „Пуф! Бах!“ зноў разняслося ў паветры і цэлае стада дзікіх гусей паднялося з балота. Стрэляніна пачалася страшэнная. Гэта было вялікае паляваньне; паляўнічыя акружылі ўсё балота, некаторыя з іх нават пазалазілі на дрэвы, што раслі наўкруг. Дым ад пораху