Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І яна паскрабла яго каля шыі, пагладзіла пёрачкі і далей казала:

„Да таго, ён качурок, значыцца—хараство яму ня так патрэбна. Зчасам ён будзе вельмі дужы, бо і цяпер ён ужо не папушчае сваім братом.

—„Рэшта вашых качанят вельмі прыгожы,—сказала старая качка—генэраліха. — Ну, цяперака, будзьце як у сябе ў хаце, і калі знойдзеце дзе-небудзь рыбіну, дык дазваляю прынясьці яе да мяне“.

І такім парадкам яны былі як у хаце.

Але беднага качурка, што быў вельмі непрыгожы, дзёўбалі, кусалі, білі, папіхалі ня толькі качкі, але і куры:

Ен занадта вялікі“ — казалі ўсе, а калакуцкі певень, які радзіўся на сьвет са шпорамі і дзеля гэтага лічыў сябе рыцарам, натапырыўся як панскі аконам і ўвесь пачырванеў ад злосьці… Бедны качурок ня ведаў, куды яму кінуцца, што рабіць вельмі жудасна яму было, што ён такі брыдкі і што з яго кпіць увесь птушачы панадворак.

Так прайшоў першы дзень, а далей было яшчэ горш. Усе ганялі беднае качанё, нават браты яго злаваліся і несьціхаючы гаварылі: „Хоцьбы кошка зьела цябе; брыда!“

Ды-й маці ужо не раз прытыкала: „Адыйдзі ты куды небудзь з маіх вачэй!“ Качкі шчыпалі яго, Куры дзёўбалі, дзеўка, што прыносіла корм птушкам, адпіхавала яго нагою.

Вось аднаго дня ён адыйшоў ад усіх і пераляцеў праз плот; верабьі, якія сядзелі на тым плоце спалохаліся і пырхнулі куды каторы. „Гэта таму, што я такі брыдкі“, падумаў качурок і заплюшчыў