Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

да таго поля тутэйшага бацюшкі… Толькі я яшчэ там ні разу не была… Аднак, вы ўсе тутака?—казала яна далей, устаючы на ногі. „Не ня ўсе, вун, тое вялікае яйко яшчэ цэлае. Калі-ж гэта скончыцца. Мне ўжо вельмі абрыдла“.

І яна зноў уселася на яйко.

„Ну, як маешся“,—спытала яе другая старая качка, прыйшоўшы на тую пару ў госьці.

— „Ды, от, з адным яйком ніяк не магу дакончыць,—адказвае яна:—не вылупаецца ды-й толькі… Але паглядзі на гэтых дзетачак: ці былі калі небудзь на сьвеці качаняты прыгажейшыя за іх. Усе яны, як дзьве кроплі вады, падобны да свайго таты, а ён гыцэль і ня думае адведаць мяне“.

— „Пакажы ты мне гэтае яйко, што ня вылупаецца,—сказала старая. — Я мяркую, што гэта яйко індычкі. Са мною таксама раз здарылася такая-ж прыгода і мне прышлося вельмі многа валандацца з гэтым качанём, бо яно баіцца вады. Ніякім чынам не магчыма было ўвагнаць яго ў сажалку; ужо я мардавалася,—нічоганявыходзіць … Пакажы мне гэтае яйко. Ну разумеецца, індычае! Кінь лепей яго і пачні вучыць сваіх дзетак плаваць.

— Не пачэкаю яшче крыху; прасядзела гэтулькі,—можна патрываць і яшчэ“.

— „Як хочаш“,—сказала старая качка і пайшла.

Урэшце вялікае яйко разшчапілася. Качанё піснула і вылезла. Якое яно было вялікае і брыдкое. Паўзіралася на яго качка і сказала:

— „Вось аграмаднае. І ні да аднаго з маіх дзетак не падобнае. Няўжо-ж гэта такі і запраўды індычы выблюдак. А вось пабачым! Трэба завясьці