яго ў сажалку; там ён хоць трэсьні, а улёзьці яго у ваду я змушу“.
На другі дзень была вельмі добрая пагода; сонца ярка асьветляла ўсе зялёныя лапухі. Качка выбралася са ўсей сваей сямьёй ў сажалку. Ускочыла яна ў ваду і пачала клікаць да сябе качанят. Качаняты паўлазілі адно па адным; перш яны; хаваліся у вадзе з галавою, але зараз-жа выбіраліся на верх і пачіналі плаваць; нават брыдкое качэнё і тое паплыло, як нельга лепш.
— „Не, гэта не індык,—сказала маці:—во, як спрытна ён перабірае нагамі, як роўна трымаецца. Не, гэта мой родны сын! Праўду кажучы, дык ён нават вельмі прыгожа выглядае, трэба толькі прыглядзецца да яго… Ну, дзеткі, пойдземо цяперака са мною, я павяду вас у людзі, пазнаёмлю вас з качкамі нашага роду. Толькі трымайцеся заўсёды бліжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступіў на вас, ды высьцерагайцеся катоў“.
Прышлі яны ў птушынец. Тамака быў страшены гоман, бо сабраліся дзьве сямьі качак дзеўбаючыя адна другую за выкінутую галаву рыбы, якая, аднак, ўрэшце, дасталася трэйцяй старане,—рабому кату.
— „От, бачыце, так заўсёды бывае на сьвеце“,—сказала маці нашых качанят і пачала вастрыць дзюбу, бо таксама меціла на тую-ж галаву рыбы.
— „Ну, хадзіце за мною, і калі падойдземо да тэй старой качкі, дык нізенька пакланіцеся. Гэта самая важная са ўсіх тутэйшых качак; яна гішпанскай крыві і дзеля гэтага такая тоўстая. Бачце ў яе на назе чырвоная гануча; гэта—самая лепшая