Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

часе пеяньня яна парушала хвастом, ў верх і ўніз, і зігцела серабром і золатам. На шыі ў яе вісела маленькая стужачка з надпісам: „Салавей цара японскага,—нікчэмнасьць у параўнаньні з салаўём цара кітайскага“.

— „Гэта на зьдзіў прыгожа!“ казалі ўсе, і той, хто прынёс падробленую птушку, зараз-жа атрымаў тытул „царскага обер-салавейшчыка“.

„Ну, цяперака,—сказаў цар,—ніхай яны засьпеваюць разам: уяўляю сабе які выйдзе добры дуэт!

І абодвы салаўі запеялі разам; але сьпеў не ладзіўся, бо жывы салавей сьпеваў па свойму, а штучны выігрываў вальсы. „Гэта не яго віна,—сказаў обер-салавейшчык,—ён вельмі крэпкі у такце і пяе па маей школе“. Тагды штучнага салаўя пакінулі сьпеваць аднаго. Ён падабаўся ня менш як праўдзівы салавей, ды апрыч таго ён быў шмат прыгажэйшы, бліскучы.

Трыдцаць тры разы ён прапеяў тое самае і усё-ж ткі не змарыўся. Прыдворныя ахвотна праслухалі-б яго яшчэ некалькі разоў, але цар сказаў, што цяперака трэба было-б і жывому салаўю засьпеваць што небудзь… Куды-ж падзеўся жывы салавей? Ніхто не заўважыў, як ён выляцеў праз адчыненае вакно ў свой зялёны лес:

— „Аднак, што-ж гэта такое?“ сказаў цар.

І ўсе дваране сталі лаяць салаўя і казаць, што ён вельмі няўдзячная жывёла. „Зрэшта, мала бяды, бо ў нас засталася птушка лепшая за тую“—пацешаліся яны і, пасьля, зноў накруцілі штучнага салаўя; такім ладам ім прышлося трыдцаць чацьвёр-