Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

булькалася ў горле. Яны думалі, што гэтак стануцца падобнымі да салаўя. Нават пакаёўкі сказалі, што ўсе яны здаволены, а гэта шмат значэ, дзеля таго, што дагадзіць кабетам трудней за ўсё. Адным словам салавей ўсіх ачараваў.

Як скончылася пеяньне, рашылі, што салавей застанецца пры дварэ, будзе мець сваю асобную клетку, але жыць на свабодзе, вылетаючы на пагулкі два разы ў дзень і адзін раз ў начы. Зараз жа прыставілі да яго сьвіту з дванадцаці лёкаяў, якія прывязаўшы да нагі салаўя, кожды па аднэй шаўковай стужцы, трымаючыся кожды за сваю стужку, павінны былі асыставаць яму ў часе пагулак. Зразумела, што лётаць такім парадкам было пачэсна, але ня вельмі прыемна.

Увесь горад загаварыў аб дзіўнай птушцы і сустрачаючыся, адзін з другім, кітайцы не казалі: „як маецеся“, а казалі: „Салавей!“ і разам з тым глыбока ўздыхалі. Дванадцаць купцоў назвалі нават імянем салаўя сваіх дзяцей; але ва ўсіх гэтых маладых кітайчыкаў ня было ў горле аніводнага музыкальнага згуку.

Раз цар атрымаў вялікі згортак, пад шаўковай спаяскаю, з падпісам: „Салавей“.

— „Хіба што,—сказаў ён, — гэта новая кніга аб нашым салаўі“.

Але ў згортку была ня кніга, а скрыначка, ў якой лежала назвычайная рэч: штучны салавей, які з выгляду быў падобны да жывога, толькі ўвесь вылажаны адамантамі, гранатамі і шафірамі. Як толькі гэтую цацку накруціць — яна пачынала пеяць адну з тых песьняў, якую пеяў жывы салавей; у