Перайсці да зместу

Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ты раз праслухаць тую-ж самую песьню. Але яны усё яшчэ не навучыліся яе на памяць, бо яна была трудная. У гэту пару обер-салавейшчык красамоўна выхваляў сваю дарагую птушку; ён запэўняў, што яна куды лепшая за жывога салаўя ня толькі дзеля спаверхнага выгляду і дарагіх каменьняў, алё і праз свае унутранныя цэннасьці.

— „Таму што,—бачце, паны мае,—казаў ён,—і вы, ваша царская сьветласьць, на жывую птушку не заўсёды можна пэўна спадзевацца, а ў штучнай усё напярод ведама. Яе можна вытлумачыць,—можна разчыніць і паказаць, як у ей ладжаны ўселякія валікі, як яны круцяцца, як адзін ідзе па другім“.

— „Мы думаем зусім таксама“—сказалі ўсе,— і обер-салавейшчыку было дазволена ў чародную нядзелю паказаць птушку народу. „Ніхай і народ паслухае яе сьпеву,“—загадаў цар. І народ пачуў і быў так здаволены, бытцам абпіўся опіумам, як гэта заўсёды робяць у Кітаі. Усе казалі: „О!“ і падыймалі ў гару адзін палец і ківалі галовамі. Але бедныя рыбакі, чуўшыя не раз ужо сьпеў жывога салаўя, казалі: — „Ен даволі добра пяе; мэлёдыі падобны адна да другой, але нечага нехапае, чаго—мы самі ня ведаем“.

Жывога салаўя выгналі саўсім з кітайскага царства.

Штучны салавей заўсёды месьціўся на шаўковай падушцы, каля самай пасьцелі цара; усе падарункі якія ён атрымліваў і якія былі з золата і дарагіх каменьняў, лежалі кругом яго. Дарагому салаўю быў наданы тытул „прыдворнага сьпевака