— „Вот і салавей“! — сказала дзе́ўчынка. — „Слухайце, слухайце! А, вось, і ён сам сядзіць!“.
І яна паказала на маленькую шэрую птушачку, сядзячую на верхняй галіне дрэва.
— „Няўжо-ж гэта салавей?“—спытаў дамавер.—Ніколі-б я ня думаў што ў яго такая простая і неказістая спаверхнасьць, Мабыць з пёраў ў яго злынулі ўсе барвы дзеля таго, што ён бачыць перад сабою такое множства, такіх выдатных асоб“.
— „Маленькі салавей!“—закрычала дзе́ўчынка, — „Наш усеміласьцівы цар жадае, каб ты прапеяў што-небудзь ў аблічнасьці яго самога!“.
—„З вялікай ахвотаю!“—сказаў салавей і запеяў так, што шчасна было слухаць.
— „Якраз, як шклянны званочак“ — сказаў Дамавер. — „Паглядзіце, будзь ласка, як працуе гэтае малое горлачка. Дзіўна, як гэта мы яго раней ня чулі. О, ён будзе мець вялікі сусьціг і ласкавасьць пры дварэ“.
— „Ці ня хоча цар яшчэ паслухаць мой сьпеў? — спытаў салавей, бо ён думаў, што цар быў тут, паміж дваранаў.
— „Мой дарагі, маленькі салоўка,—сказадў дамавер,—я маю найвялікшую прыемнасьць запрасіць вас сягоньня вечарам на прыдворнае сьвята, дзе вы будзеце задзіўляць яго царскую сьветласьць, вашым чароўным голасам“.
— „Я больш за усё люблю пеяць пад адкрытым небам“,—сказаў салавей, але усё-ж такі з прыемнасьцю прыняў запрошаньне, калі даведаўся, што цар жадае гэтага.