Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Палац быў прыбраны вельмі багата. Сьцены і столь зробленыя з парцэляны, мігацелі пры святле некалькіх тысячаў залатых лямпаў; у галерэях былі выстаўлены найлепшія кветкі, якія зьвінелі як званочкі. Клум і беганіна была страшэнная, а ўсе званы ў палацы гудзелі так, што чалавеку нельга было чуць сваіх ўласных слоў.

Пасярод залі, перад царскім пасадам, быў прырыхтаваны шост для салаўя. Увесь царскі двор сабраўся сюды, а дзе́ўчынцы, якая знайшла птушку, таксама дазволілі стаяць за дзьвярыма, бо яна цяперака ўжо дастала назначэньне быць прыдворнай кухаркай. Усе былі ў самых прыгожых адзежах і ўсе глядзелі на маленькую шэрую птушку, якой нават сам цар аддаў паклон.

Засьпеваў салавей. Пеяў ён так чароўна, што ў цара сьлёзы выступілі на вачах. Пасьля яны пацяклі па шчоках, і тутка салавей запеяў яшчэ лепш: песьня яго лілася проста ў сэрца. Цар быў вельмі захоплены і задаволены. Ён сказаў, што з гэтай пары салавей будзе насіць на шыі яго залаты царскі пантофаль. Але салавей падзякаваў за выраз такой пашаны і сказаў: „Я ўжо і без таго атрымаў вялікую награду. Я бачыў сьлёзы ў вачах цара, гэта—маё найдаражэйшае багацьце. Сьлёзы цара маюць асаблівую сілу. Так. Бог мне сьведка, што я атрымаў вялікую, вялікую заплату“.

Пасьля гэтых слоў, ён зноў запеяў сваім салодкім мілагучным голасам.

—„Гэта зусім, як самае мілае залецаньне“,—казалі прыдворныя кітайкі і набралі ў рот вады, каб тагды, як яны з кім небудзь гавораць — вада.