Старонка:Ластоўскі Андэрсэн.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

дзеля таго, што ім не хацелася быць калясаванымі. Але ўсе іх пашуканьні заставаліся бяз выніку: ніхто ня ведаў аб салаўі.

Урэшце знайшлі яны ў кухні маленькую, бедную дзеўчынку. Яна сказала:

— «О, я добра знаю салаўя; так, ён умее пеяць — німа што казаць! Кожды вечар кухар дазваляе мне адносіць рэшткі ад абеду маей беднай хворай маме, яна жыве на беразе мора, калі я вертаюся назад і сядаю адпачыць у лесе, тагды чую таго салаўя. Як запяе ён, мне плакаць хочацца; і здаецца мне, што мама цалуе мяне».

— Дзе́ўчынка! — сказаў царскі дамавер, — я табе дам добрую службу пры кухні і дазвол бачыць, як цар абедае, калі ты завядзеш нас да салаўя, бо ён павінен быць тутака сягоньня вечарам.

І ўсе пайшлі ў лес, дзе жыў салавей. Калі яны былі на палове дорогі, недалёк ад іх зарычэла карова.

— «А-а-а — сказалі дваране — во наш салавей! Аднак, якая дзіўная сіла ў такой маленькай жывёлцы. Але-ж мы яго ўжо раней чулі, — от дзіўна!».

— «Не, гэта карова рыкае, — сказала дзе́ўчынка: — да таго мейсца, дзе жыве салавей яшчэ далёка».

Праз некалькі часу заквакалі жабы ў балоце.

— «Ай, як прыгожа», — сказаў кітайскі прыдворны музыкант. — «Цяпер чую салаўя: якраз як званочкі».

— «Не, гэта — жабы, — сказала дзеўчынка, але скора пачуем і салаўя».

І запраўды, не задоўга ён запеяў.