Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тры сыны Хаці выступілі наперад. Але ў гэтым і патрэбы не было: Шэр-Хан хуценька шмыгнуў прэч, не спрабуючы супярэчыць, бо ведаў, што Хаці, нарэшце, усё-ж такі Ўладар Джунгляў.

— Пра якое такое права казаў Шэр-Хан? — прашаптаў Маўглі на вуха Багіры. — Забіваць Чалавека заўсёды ганебна, так кажа Закон, а Хаці гаворыць...

— Спытайся яго сам, я не ведаю, Браток. Ці маю я права, ці не, але, каб Хаці не сказаў свайго слова, я-бы правучыла гэтага кульгавага мясніка. Прыходзіць да Скалы Згоды зараз-жа пасля забойства Чалавека, ды яшчэ выхваляецца гэтым — так можа зрабіць толькі шакал! Ён яшчэ і ваду запаскудзіў!..

Маўглі счакаў крыху, набраўся духу (бо ніхто не адважваецца звяртацца да Хаці непасрэдна) і крыкнуў:

— У чым права Шэр-Хана, а Хаці?

Словы яго знайшлі водгук па абодвух берагах, бо ўсе жыхары Джунгляў вельмі цікаўлівыя, а цяпер перад імі было нешта такое, чаго не разумеў, відаць,