Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ніхто, апрача Балу, які меў вельмі задумлівы выгляд у гэтую хвіліну.

— Гэта старадаўняя аповесць, — адказаў Хаці, гісторыя, даўнейшая за самі Джунглі. Сціхніце вы там, па берагах, і я паведаю яе вам.

Хвіліну-другую сярод свіней і буйвалаў ішла штурханіна і спрэчкі, але хутка ўсё сцішылася, і важакі гуртоў адзін за адным крыкнулі:

— Мы чакаем, о Хаці!

Хаці выступіў наперад, увайшоў у ваду да каленаў і спыніўся ля Скалы Згоды. Схудалы, зморшчаны, з жоўтымі клыкамі, ён усё яшчэ здаваўся тым, каго Джунглі прызвычаіліся лічыць Уладаром.

— Вы ведаеце, дзеці мае, што больш за ўсіх вы баіцеся Чалавека. (Тут пачуўся агульны згаджальны гул.)

— А байка-ж тычыцца цябе, Браток! — звярнулася Багіра да Маўглі.

— Мяне? Я-ж з ліку Зграі, я паляўнік Вольнага Племя! — адказаў Маўглі. — Што мне да Чалавека?

— Але вы не ведаеце, чаму вы баіцеся Чалавека, — казаў далей Хаці. — А вось чаму: у пачатку існавання Джунгляў — ніхто не ведае, калі гэта было — мы ўсе хадзілі разам, не баючыся адзін аднаго. У тыя дні не было засухі, лісце, кветкі і плады раслі на дрэвах адначасова, і мы жывіліся толькі лісцем і кветкамі, травой, пладамі і карой.

— Я вельмі рада, што не нарадзілася ў тыя часы, — заўважыла Багіра. — Кара прыгодна толькі для таго, каб аб яе вастрыць кіпці.

— А ўладаром Джунгляў быў Тха, Першы з Сланоў. Ён выцягнуў Джунглі з вады сваім хобатам, і