Старонка:Кіплінг Маўглі.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Слон Хаці. Вялізны і шэры ў месячным ззянні, ён бесперапынна хістаўся з боку ў бок. Ніжэй стаяў авангард аленнега статка, яшчэ ніжэй на беразе ракі — свінні і дзікія буйвалы. А па процілеглым беразе, дзе дрэвы спускаліся да самай ракі, было вызначана месца для мясажэрных — тыграў, ваўкоў, пантэр, мядзведзяў і іншых.

— Мы сапраўды жывем цяпер пад адным Законам! — прамовіла Багіра, увайшоўшы ў ваду і зірнуўшы на лінію рогаў і бліскучых вачэй у тым месцы, дзе штурхаліся алені і дзікія свінні. — Добрага Палявання вам, мае адзінакроўныя! — сказала яна, расцягнуўшыся ў вадзе на адным баку, а потым дадала праз зубы: — Каб не гэты Закон, тут сапраўды было-б добрае паляванне.

Чулыя вушы аленяў злавілі апошнія словы і палахлівы гоман пайшоў па радах траваедных:

— Перамір'е! Не забывайся на Перамір'е!

— Ціха! Ціха! — крыкнуў Хаці, Дзікі Слон. — Цяпер Перамір'е, Багіра, і не час гаварыць пра паляванне.